Статкевіч пацвердзіў намер ісці ў прэзідэнты

22.02.2010 / 01:33

Аргкамітэты па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і Сацыял-дэмакратычнай партыі «Свабода» 20 лютага на з`ездзе ў Мінску прынялі рашэнне пра аб`яднанне ў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада).

Акрамя таго, з`езд пацвердзіў вылучэнне Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2011 года.

«Адразу пасля заканчэння мясцовых выбараў мы пачнём працу па фармаванні ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь», — заявіў Статкевіч.