У выпадку пагрозы існаванню дзяржавы Украіна створыць ядзерную зброю за некалькі тыдняў — Bild

Пра гэта нямецкаму выданню Bild расказаў высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік. Па яго словах, Украіна не дапусціць другога паходу расійскай арміі на Кіеў і мае ўсё для імгненнага аднаўлення ядзернага арсенала, якога краіна добраахвотна зраклася ў 1990-я гады.

17.10.2024 / 18:18

Бахмут. Фота: 24-й брыгады

Высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік заявіў журналісту Bild і іншым чальцам вузкага кола заходніх палітыкаў і службоўцаў, што Украіна не дапусціць другога паходу Узброеных сіл Расіі на Кіеў і, каб засцерагчы сябе ад гэтага, будзе аднаўляць украінскі ядзерны арсенал, ад якога краіна добраахвотна адмовілася ў 1990-я гады.

«У нас ёсць матэрыялы, у нас ёсць неабходныя веды. Калі будзе загад, нам спатрэбіцца ўсяго некалькі тыдняў, каб атрымаць першую бомбу. Захаду варта менш думаць пра чырвоныя лініі Расіі і значна больш улічваць нашыя чырвоныя лініі», — папярэдзіў украінскі ўрадавы чыноўнік, які спецыялізуецца на пастаўках узбраенняў украінскай арміі.

Выступаючы сёння на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, Зяленскі расказаў, як ён абмяркоўваў з Дональдам Трампам пытанне НАТА, выкарыстоўваючы ў якасці прыкладу Будапешцкі мемарандум, калі Украіна адмовілася ад ядзернай зброі.

«Мне здаецца, што гэта зразумелы прыклад. Украіна мела Будапешцкі мемарандум. У ім удзельнічалі ядзерныя дзяржавы. Найбуйнейшыя дзяржавы ў свеце, якія маюць уплыў і ядзерную зброю. Сярод іх, безумоўна, былі Злучаныя Штаты Амерыкі, Кітай, Расія, Францыя. Вялікія гульцы, якія маюць ядзерны патэнцыял.

«У размове з Дональдам Трампам я яму сказаў: які ж у нас выхад? Альбо Украіна будзе мець ядзерную зброю, і тады гэта будзе для нас абарона, альбо мы павінны далучыцца да нейкага альянсу. Акрамя НАТА, мы пакуль не ведаем дзейных альянсаў. Краіны НАТА сёння не ваююць. У краінах НАТА людзі жывыя… Таму мы выбіраем НАТА, а не ядзерную зброю. Мы выбіраем НАТА. І, як мне здаецца, мяне пачуў Дональд Трамп. Ён сказаў: у вас справядлівыя аргументы», — падкрэсліў Зяленскі.

На Захадзе распрацавалі дэтэктар, які выяўляе любыя ядзерныя аб'екты на адлегласці да 442 кіламетраў

Чарговае выпрабаванне ядзернай міжкантынентальнай ракеты «Сармат» скончылася правалам

«Беларусь і Грузія ужо страцілі фармальную незалежнасць» — Валерый Залужны

Nashaniva.com