Зяленскі адмаўляе, што Украіна хоча ствараць ядзерную зброю

Пра тое, што ва Украіны няма намераў рабіцца ядзернай дзяржавай, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў падчас прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ.

17.10.2024 / 20:48

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на саміце ЕС у Брусэлі, 17 кастрычніка 2024 года. Фота: AP Photo / Omar Havana

«Мы ніколі не казалі, што рыхтуемся стварыць ядзерную зброю. Я сказаў, што калі быў падпісаны Будапешцкі мемарандум, было прапісана, што Украіна аддае ядзерную зброю і Украіна ад гэтых краін-падпісантаў (у той час уключаючы Расію, Кітай, ЗША) будзе мець гарантыю бяспекі, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэннасці», — заявіў Зяленскі.

Пры гэтым ён адзначыў, што, падпісаўшы Будапешцкі мемарандум, Украіна адмовілася ад ядзернай зброі, але не атрымала ўзамен абяцаных гарантый бяспекі.

«Таму ў нас альтэрнатывы няма, акрамя НАТА», — дадаў ён.

Раней нямецкае выданне Bild паведаміла, што Украіна нібыта плануе стварыць ядзерную зброю за некалькі тыдняў.

У выпадку пагрозы існаванню дзяржавы Украіна створыць ядзерную зброю за некалькі тыдняў — Bild

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю

«Беларусь і Грузія ўжо страцілі незалежнасць» — Валерый Залужны

Nashaniva.com