У Агульнанацыянальнай дыктоўцы ў Варшаве ўзялі ўдзел сорак чалавек+ фота

У Дзень роднай мовы 21 лютага беларусы Варшавы таксама пісалі агульнанацыянальную дыктоўку.

22.02.2010 / 02:38

У Дзень роднай мовы 21 лютага беларусы Варшавы пісалі агульнанацыянальную дыктоўку. Арганізавала яе Беларуская Нацыянальная Памяць. Узяць удзел у гэтай акцыі салідарнасці і падтрымкі роднай мовы прыйшло каля 40 чалавек.

Тэкстам дыктоўкі стала прадмова Уладзіміра Караткевіча да кнігі «Памяць зямлі беларускай».