Лаяльных беларусаў не засталося? У новым сезоне «Фактар.by» у журы спрэс расіяне
У чацвёртым сезоне музычнага шоу талентаў «Фактар.by», якое стартуе 18 кастрычніка, удзельнікаў будзе судзіць журы, якое амаль цалкам складаецца з расіян: спявачкі Вольгі Бузавай, Дзяніса Клявера, вядомага па гурце «Чай удваіх», шоўмена і акцёра з «Універа» Станіслава Ярушына. Чацвёрты суддзя ў гэтым квартэце — саліст Вялікага тэатра оперы і балета, народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў.
19.10.2024 / 08:00
Журы «Фактар.by — 4»: Дзяніс Клявер, Станіслаў Ярушын, Вольга Бузава, Уладзімір Громаў. Фота: @factor.by
У мінулым сезоне канкурсантаў судзілі рэпер Сярога, Руслан Аляхно, Іосіф Прыгожын і Вольга Бузава. Тады ў шоу перамог невідушчы спявак Данііл Савеня. Нядаўна ён таксама прыняў вайсковую прысягу, здзейсніўшы сваю дзіцячую мару. Дзеля гэтага яму, праўда, прыйшлося спачатку напісаць ліст-просьбу «галоўнакамандуючаму Узброенымі сіламі», то-бок, Лукашэнку.
Цяпер Савеня будзе спяваць у складзе Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.
Для параўнання: у іншых краінах журы падобнага конкурсу звычайна цалкам ці амаль цалкам складаюцца з мясцовых прафесіяналаў.
Трэці сезон шоу «Фактар.by» выйграў невідушчы спявак Данііл Савеня
Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну
Былы кіраўнік «Моладзі БНФ» чытае рэп і працуе ў познаньскім тэатры — вось як так склалася