«У цэнтры ўвагі» па‑беларуску

21 лютага ўсе выпускі навінаў на БТ былі на беларускай мове.

22.02.2010 / 11:06

21 лютага ўсе выпускі навінаў на БТ былі на беларускай мове. Гэта было прымеркавана да Дня роднай мовы.

Па‑беларуску выйшаў таксама і выніковы за тыдзень аналітычны выпуск «У цэнтры ўвагі». Гэтым разам асноўнай тэмай праграмы была сітуацыя вакол Дома польскага ў Івянцы, Алімпіяда ў Ванкуверы, а таксама «прэзідэнцкая лыжня».

Напрыканцы перадачы вядучы Юры Гроераў зазначыў: «Я спадзяюся, што ў гэты дзень усё, незалежна ад нацыянальнасці, успомнілі родную мову і размаўлялі на ёй. Як мы з Вольгай (яшчэ адна вядучая Вольга Доўгая — «НН»)».

ЗП