Эстонскі прэм’ер таксама выйшаў на лыжню

22.02.2010 / 11:08

Прэм’ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп у нядзелю ўзяў удзел у традыцыйным 39-м Тартускім лыжным марафоне і заняў 743 месцы сярод больш чым 6 тысяч удзельнікаў спабору.

Ансіп прайшоў 63-кіламетровую дыстанцыю за 4 гадзіны 26 хвілін і 40 секундаў. Летась прэм’ер фінішаваў на 594-м месцы.

Зусім па-іншаму арганізоўваюцца спаборніцтвы ў Беларусі. Тут яшчэ не было такой гонкі, каб Лукашэнку хтосьці абагнаў. Нават прафесійныя спартоўцу саступаюць таленавітаму лыжніку і хакеісту.

Каманда Лукашэнкі ўпэўнена перамагла і на эстафеце «Менская лыжня — 2010» , якая адбылася ў суботу ў Раўбічах ля сталіцы.

Сяргей Гезгала