У Жабінцы цеплавоз раздушыў грузавік з двума мужчынамі ў кабіне

Па папярэдняй інфармацыі, учора ўдзень 59-гадовы кіроўца аўтамабіля «ГАЗ» ехаў з пасажырам па тэрыторыі прадпрыемства і не прыпыніўся перад чыгункай, а пасля пачаў пераязджаць пуці.

18.10.2024 / 16:02

У выніку на машыну наехаў цеплавоз. Грузавік ад удару перакуліўся і моцна пашкодзіўся.

Паводле даных МНС, кіроўцу ўдалося самастойна выбрацца з кабіны. Ягонага пасажыра прыціснула пашкоджанымі канструкцыямі кузава, але ён застаўся жывы. Мужчыну вызвалілі ратавальнікі і перадалі медыкам.

У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

Страшнае ДТЗ у Свіслацкім раёне: мужчыну заціснула ў палаючым аўто, ён не змог выбрацца

На МКАД адбылося ДТЗ з трыма аўтамабілямі

Nashaniva.com