У Жыткавічах пад машыну трапіў трохгадовы хлопчык
Дзяўчына за рулём аўтамашыны Audi здзейсніла наезд на трохгадовага хлопчыка на пешаходным пераходзе. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця выбегла на пераход, вырваўшыся з рук маці.
18.10.2024 / 16:43
ДТЗ адбылося 17 кастрычніка каля 17: 30 у Жыткавічах на вуліцы Школьнай. 27-гадовая дзяўчына за рулём Audi А4 здзейсніла наезд на трохгадовага хлопчыка, які нібыта выбег на нерэгуляваны пешаходны пераход, вырваўшыся з рук мамы.
Паведамляецца, што малы шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы з траўмамі.