Чаму пры абменах целаў украінцаў больш, чым расіян?

Сёння адбыўся чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў паміж Расіяй і Украінай. Украінцы перадалі целы 89 расіян, расіяне — 501 загінулага ўкраінскага вайскоўца. Не першы раз, калі расіяне перадаюць больш. Чаму так?

18.10.2024 / 17:41

Краявід пасля бітвы каля Бахмута, 2023 год. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Таму што ўкраінская армія ў 2024 годзе пераважна абаранялася і адступала. Гаворка ж пераважна пра тых вайскоўцаў, целы якіх пасля баёў застаюцца на раней нейтральнай паласе або на новазанятых лініях. А калі лінія фронту пакрысе змяшчаецца ва ўкраінскі бок, то і суадносіны адпаведныя. 

Такія лічбы не адпаведныя рэальнаму ўзроўню страт бакоў. Страты расіян нашмат вышэйшыя менавіта таму, што яны вядуць наступальныя дзеянні, а ўкраінцы таму і сядзяць ва ўмацаванай абароне, што маюць менш жывой сілы і берагуць яе.

Расійскія «Медыязона» і Бі-бі-сі з дапамогай валанцёраў вядуць падлік колькасці загінулых на аснове адкрытых крыніц. Па гэтым падліку на сёння вядомыя імёны 73 тысяч забітых. Праекцыі ж агульнай лічбы расійскіх страт, зробленыя на аснове колькасці спраў аб спадчыне, выводзяць на лічбу каля 120 тысяч ахвяр па стане на пачатак кастрычніка.

Страты ўкраінскага боку дакладна невядомыя, але яны таксама вялізныя. Заходнія разведкі нядаўна называлі лічбы прыкладна 60—70 тысяч забітымі. 

Гіркін перадаў ліст з калоніі. Назваў сітуацыю на фронце правальнай для Расіі, прагназуе ўцягванне Беларусі ў вайну

У «плане перамогі» Зяленскага ёсць пункт аб няядзерным стрымліванні. Што гэта можа быць?

«Расія не здольная напоўніцу скарыстацца з захопу Вуглядара, яе рэсурсы абмежаваныя» — генерал Бэн Ходжэс

«Найгоршы сцэнар для Расіі». Саудаўскі прынц адмовіўся ехаць да Пуціна на саміт БРІКС і прыгразіў абваліць нафту да $50

Сяргей Гезгала