Новы абмен палоннымі вызваліў з расійскай няволі ўкраінскага праваабаронцу Максіма Буткевіча. Ён дапамагаў і беларусам

Да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну праваабаронца Максім Буткевіч актыўна займаўся дапамогай бежанцам, у тым ліку з Беларусі.

18.10.2024 / 23:17

Максім Буткевіч

Больш за 20 гадоў Максім прысвяціў праваабарончай дзейнасці, а 3 сакавіка 2022 года ўступіў у шэрагі Узброеных сіл. У чэрвені 2022-га ён трапіў у расійскі палон пад Севераданецкам Луганскай вобласці.

Максім Буткевіч з'яўляецца сузаснавальнікам «Громадського радіо» і каардынатарам праваабарончай ініцыятывы» REAct», быў у кіраванні ўкраінскага прадстаўніцтва Amnesty international і працаваў журналістам у Бі-бі-сі.

Ён таксама з'яўляецца сузаснавальнікам праекта «Без межаў», актыўна дапамагаў уцекачам і перасяленцам.

У тым ліку да поўнамаштабнай вайны Буткевіч удзельнічаў у ініцыятывах, прысвечаных праблемам легалізацыі ва Украіне беларусаў, якія мусілі пакінуць краіну па палітычных матывах.

Расія і Украіна зноў абмяняліся ваеннапалоннымі праз тэрыторыю Беларусі

Чаму пры абменах целаў украінцаў больш, чым расіян?

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю

Nashaniva.com