Зяленскі раскрыў план Б на выпадак адмовы прыняцця ў НАТА
Калі Украіне адмовяць ва ўступленні ў НАТА, то краіна будзе чакаць зменаў у палітыцы ЗША, заявіў Зяленскі.
19.10.2024 / 08:33
Фота: Getty Images
Украінскі план Б у выпадку адмовы краіне ўступіць у НАТА заключаецца ў тым, каб чакаць зменаў у палітыцы ЗША пасля выбараў там. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю ўкраінскім СМІ падчас тэлемарафона.
«Сітуацыя такая, што галоўны донар Украіны — гэта ЗША. І калі іх палітыка пасля выбараў зменіцца, гэтыя змены і стануць «планам Б», — заявіў Зяленскі.
Украіна можа стаць 33 або 34 чальцом альянсу, казаў раней новы генеральны сакратар NATO Марк Рутэ.
«Але, магчыма, перад імі вынырне нехта іншы. Але Украіна будзе чальцом НАТА ў будучыні. Украіна ў будучыні стане чальцом НАТА, так мы вырашылі ў Вашынгтоне. Пытанне ў тэрмінах», — казаў Рутэ.