Дом прэм'ера Ізраіля атакаваў беспілотнік
Беспілотнікі былі запушчаны з тэрыторыі Лівана.
19.10.2024 / 10:37
Дом Біньяміна Нетаньягу ў Кесарыі быў атакаваны беспілотнікам, але сам прэм'ер-міністр Ізраіля і яго жонка Сара ў гэты момант у доме не знаходзіліся. Пра гэта паведамляе The Times of Israel са спасылкай на офіс прэм'ер-міністра.
Частка будынка атрымала пашкоджанні, але пра пацярпелых інфармацыі не паступала.