Лукашэнка пераконвае, што ў яго паездках па краіне няма намёкаў на перадвыбарчую кампанію

Лукашэнка сёння бярэ ўдзел у абласных дажынках у Валожыне Мінскай вобласці. Раней ён браў удзел у дажынках у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

19.10.2024 / 11:39

Ён адзначыў, што яго ўдзел у «Дажынках» звязваюць — асабліва тыя, хто з'ехаў,— з правядзеннем выбарчай кампаніі, піша Мінская праўда.

«Ніякай перадвыбарнай кампаніі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама адзначыў, што нават калі і так, то мае на гэта поўнае права.

Яго, паводле яго слоў, хвалюе цяпер зусім іншае — гарантаванне харчовай бяспекі.

Nashaniva.com