На МКАД пагрузчык выскачыў напярэймы машынам. Тры машыны пашкоджаныя

Здарэнне адбылося ўчора а 20-й гадзіне на 17-км МКАД.

19.10.2024 / 11:56

Кіроўца грузавога аўтамабіля Fiat рухаўся па знешнім кальцы МКАД. У выніку сутыкнуўся з экскаватарам-пагрузчыкам «Hidromek», які рухаўся перад ім.

Ад удару экскаватар-пагрузчык адкінула ў бок агароджы, з прычыны чаго адбылося сутыкненне з Opel.

Пасля якога экскаватар-пагрузчык па інэрцыі пераехаў праз раздзяляльную агароджу, перасек сустрэчныя палосы і выехаў за межы праезнай часткі.

Кіроўцы пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ад шпіталізацыі адмовіліся.

Nashaniva.com