«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

Выступаючы на «Дажынках» у Валожыне, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўчора ў яго адбыліся непублічныя перамовы з прадстаўнікамі Захаду, «найбагацейшых дзяржаў».

19.10.2024 / 12:30

«Учора [18 кастрычніка] у мяне быў непублічны дзень, але вельмі цяжкі. Вельмі складаныя, цяжкія, але цікавыя перамовы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў. І я, размаўляючы з імі, зразумеў, наколькі яны ўважліва назіраюць за намі. Наколькі прыдзірліва яны шукаюць, вывучаюць нашы памылкі і нашы поспехі», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што было на тых перамовах, пакуль не паведамляецца.

Магчыма, гаворка, ідзе пра візіт у Мінск прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША невысокага ўзроўню, пра які паведамлялася ўчора. На ім, мяркуючы па неафіцыйнай інфармацыі, абмяркоўвалася пытанне палітвязняў.

Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША наведаў Мінск і абмеркаваў вызваленне палітвязняў

Лукашэнка запэўнівае, што ў яго паездках па краіне няма намёкаў на перадвыбарчую кампанію

Лукашэнка прыехаў у Валожын на абласныя «Дажынкі»

Nashaniva.com