У Германіі зафіксаваны землятрус магнітудай 3,1

18 кастрычніка ў 12:50 па мясцовым часе ў сталічнай зямлі Брандэнбург адбыўся землятрус.

19.10.2024 / 13:35

Ён быў зафіксаваны паміж населенымі пунктамі Герцберг і Кірхайн. Пра гэта паведаміў Федэральны інстытут геанавук і прыродных рэсурсаў (BGR) у Гановеры, піша Bild.

Магнітуда землетрусу склала 3,1 па шкале Рыхтэра.

Фізік Клаўс Штаммлер з Федэральнага інстытута геанавук і прыродных рэсурсаў (BGR) назваў гэты землятрус незвычайным. «Гэта адбылося ў раёне, дзе раней не назіралася сейсмічная актыўнасць», — сказаў ён.

Не паступала паведамленняў аб наступствах гэтага землятрусу. Выданне Niederlausitz Aktuell паведамляе, што жыхары раёна Эльба-Эльстэр змаглі яго адчуць.

Nashaniva.com