Жыхара Круглага асудзілі да трох гадоў калоніі за каментары пра Лукашэнку

Суд Круглянскага раёна асудзіў мясцовага жыхара Уладзіміра Парашкова да трох гадоў калоніі па артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), піша «Вясна». Справу разглядала суддзя Таццяна Сідаровіч.

19.10.2024 / 15:44

Паводле матэрыялаў справы, Парашкоў пісаў каментары пад допісамі на ютубе і ў інстаграме, у якіх абвінавачваў Лукашэнку «ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў». Адзначаецца, што каментары мужчына пачаў пакідаць яшчэ да выбараў 2020-га года — так, першыя з іх датуюцца лістападам 2019 года.

15 кастрычніка Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Уладзіміра. Па выніках працэсу першапачатковы прысуд быў пакінуты без зменаў.

Вядома, што ў гэтым красавіку Уладзімір Парашкоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

76-гадовую пенсіянерку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»

Насту Лойку этапавалі цэлы тыдзень дзеля некалькіх хвілін допыту ў судзе

У верасні паводле крымінальных палітычных спраў асудзілі не менш за 170 чалавек

Nashaniva.com