Расійскую спявачку Манетачку аб'явілі ў вышук
У студзені 2023-га Лізавету Гырдымава (сапраўднае імя Манетачкі) аб'явілі замежным агентам у Расіі за тое, што артыстка збірала сродкі для Украіны. Пазней супраць спявачкі завялі крымінальную справу за невыкананне абавязкаў замежнага агента: Манетачка працягвала распаўсюджваць матэрыялы ў сеціве без маркіроўкі.
19.10.2024 / 17:16
Лізавета Гырдымава ўжо даўно з'ехала з Расіі, аднак цяпер на радзіме спявачцы пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.
На навіну аб вышуку Манетачка адрэагавала ў сваім тэлеграм-канале паведамленнем, што ёй усё адно.
Нядаўна Манетачка пабывала на шоу «О(б)суждаем», дзе расказала пра свае беларускія карані.
«У маёй бабулі карані з Беларусі. І яна заўсёды гэта падкрэслівае, любіць і заўсёды просіць перадаць гэта і ўдакладніць, што таксама да вас трохі належым. Яна ўсё жыццё гэтым ганарылася і мяне навучыла гэтым ганарыцца. Я вас люблю. Вы адна з найлепшых нацый на свеце», — адзначыла спявачка.
У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку
Манетачка расказала пра свае беларускія карані
«Калаб веку!» Манетачка зняла ролік пад хіт нявесткі Лукашэнкі