Да 30-годдзя беларускага рубля Нацбанк выпусціў памятныя манеты незвычайнай формы

Памятныя манеты, прысвечаныя 30-годдзю канчатковага ўвядзення беларускага рубля, адлітыя з чыстага золата і срэбра 999-й пробы. На адным іх баку (аверсе) — будынак Нацбанка, а на другім (рэверсе) — зубр.

19.10.2024 / 19:11

У манет незвычайны намінал — 30 рублёў, а іх форма спецыяльна зроблена так, каб нагадваць купюру. Залатая версія важыць 2 грама, а срэбраная — 5 грамаў.

Залатых манет выпушчана 10 тысяч, а срэбных — 20 тысяч. Кошт жа — 770 рублёў (або 810 рублёў з футлярам) за залатую версію і ад 140 да 180 за срэбную.

Нацыянальны банк у маі 1992 года ўвёў першую нацыянальную валюту суверэннай Беларусі, якая падпісвалася, як разліковы білет. 30 гадоў таму яны канчаткова сталі адзіным плацёжным сродкам пасля правядзення дэнамінацыі.

Нацбанк выпусціць манеты да 30-годдзя канчатковага ўвядзення беларускага рубля

Нацбанк выпусціў нестандартныя манеты ў гонар 30-годдзя беларускага рубля. У іх сапраўды надзвычайны выгляд ФОТА

«Працую ў банку, а першы раз бачу». Беларус атрымаў рэшту ў краме незвычайнай манетай

Nashaniva.com