Міністр Маркаў расказаў, як яго дачка трапіла на тэлебачанне

«У нейкі момант мы прыйшлі да адзінага меркавання, што было б нядрэнна, каб яна папрацавала там».

20.10.2024 / 08:00

Настасся Маркава. Фота: marrrkava / Instagram

Дачка міністра інфармацыі, а ў мінулым гендырэктара АНТ, Марата Маркава не так даўно дэбютавала на тэлебачанні з палітычнай праграмай. Маркаў расказаў пра яе выхаванне ў праграме «Сто пытанняў даросламу» на БТ.

«Яна сама прызнае, што я навучыў яе многім рэчам, якія ёй былі цікавымі. Напрыклад, гуляць у більярд, шахматы, нарды. Мы дастаткова шмат праводзілі часу, зыходзячы з таго, колькі ў мяне яго было свабоднага», — падзяліўся міністр.

Маркаў расказвае, што цяперашняя праца дачкі ў эфіры АНТ — іх агульнае жаданне:

«У нейкі момант мы прыйшлі да адзінага меркавання, што было б нядрэнна, каб яна папрацавала там. І ёй гэтая ідэя вельмі падабалася».

Маркаў удакладняе, што яго дачка працуе ў інтэрнэт-дырэкцыі і вядзе сваю праграму. «Я быў больш звязаны з тэлебачаннем. Ёй больш падабаецца працаваць у інтэрнэце. (…) Я не быў супраць».

На пытанне, як гэта — быць начальнікам ва ўласнай дачкі, Маркаў заўважыў, што ён для яе быў «адносным начальнікам».

«Паміж намі было дастаткова многа начальнікаў рознага ўзроўню на той момант. Таму мы з ёй па працы практычна не перасякаліся. Ёй кіравалі іншыя людзі. А я кіраваў гэтымі людзьмі. Так што, у прынцыпе, усё было нармальна».

Маркаў таксама расказаў, што прысутнічае ў сацыяльных сетках — але пад іншым імем.

«Цяпер я зарэгістраваны практычна ва ўсіх сацыяльных сетках. Проста каб не быць там актыўным, а глядзець інфармацыю, скажам так, ананімна», — расказаў міністр інфармацыі.

На АНТ новая зорка прапаганды — дачка Марата Маркава

Марата Маркава спыталі, ён за дэмакратыю ці за дыктатуру

«А вы прычоску паправіць зайшлі?» Лукша расказаў, як смяротна пакрыўдзіў Маркава

Nashaniva.com