У Маскве выпаў з акна былы топ-менеджар ЮКОСа

У Маскве загінуў былы віцэ-прэзідэнт у карпаратыўным менеджменце кампаніі «ЮКОС ЭП» Міхаіл Рагачоў, пішуць расійскія СМІ. Паводле папярэдніх звестак, ён выпаў з акна.

19.10.2024 / 23:15

Міхаіл Рагачоў

Паведамляюць, што ў 64-гадовага Міхаіла Рагачова нібыта была цяжкая форма анкалогіі і ён пакінуў перадсмяротную запіску. Паводле папярэдняй версіі, мужчына ўчыніў самагубства.

У той жа час крыніца тэлеграм канала «ВЧК-ОГПУ» паведамляе, што абставіны смерці былі дзіўныя. Сваякі Рагачова нібыта кажуць, што ў яго не было ніякіх перадумоў да самагубства. Маўляў, ён паснедаў разам з блізкімі, быў у нармальным настроі, а потым цела мужчыны знайшлі пад вокнамі дома.

Ягонае цела, кажуць, каля пад'езда дома на Пратапопаўскім завулку выявіў супрацоўнік Службы знешняй разведкі Расіі, які з'яўляецца персанальным кіроўцам Сяргея Вінакурава — былога першага намесніка дырэктара СЗР. 

Акрамя працы ў ЮКОСе, Рагачоў таксама ў свой час займаў кіраўнічыя пасады ў інвестыцыйнай групе ОНЭКСИМ і ў «Нарыльскім нікелі». У ЮКОСе ён працаваў з 1996 да канца існавання кампаніі — у розных падраздзяленнях. Таксама Рагачоў займаўся навуковай дзейнасцю ў галіне металургіі, ён меў ступень кандыдата тэхнічных навук.

Варта адзначыць, што нечаканыя і загадкавыя смерці апошнім часам рэгулярна здараюцца сярод топ-менеджменту расійскіх буйных кампаній.

У Маскве знайшлі нежывым нямецкага топ-менеджара буйной горназдабыўной кампаніі

Віцэ-прэзідэнт «Лукойла» скончыў жыццё самагубствам

У «Лукойле» зноў памёр топ-менеджар — ужо чацвёрты за два гады

Раптоўна памёр яшчэ адзін расійскі топ-менеджар

Расійскі топ-менеджар памёр ва ўзросце 40 гадоў

Nashaniva.com