У Баранавічах непаўналетні пабіў міліцыянта (не за палітыку). Як яго пакараў суд?

У судзе хлопец прызнаў віну цалкам.

20.10.2024 / 09:52

Улетку навучэнец трэцяга курса Навамышскага дзяржаўнага аграрнага каледжа ўдарыў міліцыянта, піша bar24.by. 

Гэта адбылося 2 ліпеня падчас затрымання непаўналетняга за адміністрацыйнае правапарушэнне. На аўтобусным прыпынку на вуліцы Прамысловай хлопец некалькі разоў ударыў міліцыянта. «Тым самым перашкодзіў яго законнай дзейнасці», піша выданне.

На судзе сваю віну адказчык прызнаў, распавяла старшы памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Святлана Пасемка.

Суд прызнаў непаўналетняга вінаватым паводле артыкула 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці).

Пакаранне — год хатняй хіміі. Таксама на карысць пацярпелага спагналі маральную шкоду. Суму не паведамляюць.

Nashaniva.com