Трамп папрацаваў у «Макдональдсе». Так ён рашыў упікнуць Харыс

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональд Трамп прыехаў у рэстаран хуткага харчавання «Макдоналдс» у Пенсільваніі і правеў там імправізаваную прэс-канферэнцыю.

20.10.2024 / 22:42

Трамп у «Макдональсе» ў Пенсільваніі. Фота: Doug Mills / The New York Times via AP

Трампу паказалі, як смажыць бульбу фры. Палітык дапамог напоўніць некалькі пакетаў з ежай на вынас. Трамп раіўся з работнікамі фаст-фуду, ці трэба дадаць солі ў бульбу, а пасля заўважыў, што, каб працаваць тут хутка, трэба вялікі досвед.

Так Трамп рашыў прымерыць на сябе працу віцэ-прэзідэнта і яго суперніцы на выбарах Камалы Харыс, якая раней расказвала, што працавала памочнікам кухара і гатавала бульбу фры. Трамп назваў яе словы хлуснёй

Nashaniva.com