Сабаленка стала першай ракеткай свету
Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) на сваім афіцыйным сайце абнавіла рэйтынг у адзіночным разрадзе.
21.10.2024 / 08:05
Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images
Беларуска Арына Сабаленка зноў узначаліла сусветны рэйтынг (9706 ачкоў), пасунуўшы на другое месца Ігу Свёнтэк з Польшчы (9665 ачкоў).
Замыкае тройку амерыканка Коры Гаўф (5963 ачкоў).