За данаты судзяць айцішніка з Сянна

21 кастрычніка ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачынаюць судзіць 48-гадовага прадпрымальніка Валера Мефодзіенку, піша «Віцебская Вясна». 

21.10.2024 / 10:16

Валерый Мефодзіенка зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, яго спецыялізацыя — тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі.

Яму інкрымінаваныя ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Акалічнасці справы невядомыя. 

Справу будзе разглядаць суддзя Юры Урбан.

Nashaniva.com