На Камароўку з Кітая прывезлі вінаград, які адмаўляюцца купляць, бо ніколі такога не бачылі

Пакупнікі не вераць, што гэта не пластыкавая ягада для ўпрыгожвання вітрыны.

21.10.2024 / 11:32

Велізарны без перабольшання вінаград з'явіўся на Камароўскім рынку. Пра смак і цану гіганцкіх ягад даведаліся «Мінск-Навіны».

— Прыехаў гэты гігант з Кітая, — распавяла прадавец. — Гатунак Shine-Muskat адрозніваецца прыемным кісла-салодкім смакам, шчыльнай хрумсткай мякаццю і поўнай адсутнасцю костачак.

Каштуе такі цуд селекцыі 29,9 рубля за кілаграм.

Візуальна нагадвае алычу, калі б яна расла гронкамі. А па памерах набліжаецца да іспанскай слівы, якая адрозніваецца буйнасцю.

На адным з цэннікаў надпіс: «Гэта сапраўдны вінаград!» Як тлумачыць прадавец, большасць пакупнікоў не верыць, што гэта не пластыкавая ягада для ўпрыгожвання вітрыны.

Nashaniva.com