Казахстан выдасць Беларусі грамадзяніна Кыргызстана, які абвінавачваецца ў забойстве

Генеральная пракуратура Казахстана задаволіла запыт беларускай пракуратуры аб выдачы грамадзяніна Кыргызстана для прыцягнення да крымінальнай адказнасці па п. 6 і п. 15 ч. 2 арт. 139 КК (Забойства).

21.10.2024 / 16:23

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі прэс-службы Генпракуратуры Беларусі, абвінавачаны, згодна з матэрыяламі справы, «дзейнічаючы па папярэдняй змове з іншымі асобамі, напаў у Мінску з мэтай забойства на пацярпелага, падчас якога прычыніў яму множныя цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да яго смерці».

Справа знаходзіцца на разглядзе ў Галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Генпракуратура даручыла Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС «арганізаваць прыём асобы, якая падлягае выдачы».

У красавіку гэтага года дэлегацыя ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі наведвала Казахстан. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся ўдасканальваць узаемадзеянне і абмен перадавымі тэндэнцыямі ў аператыўна-вышуковай дзейнасці, паведамляла МУС.

Арменія можа выдаць Мінску аднаго з арыштаваных беларусаў

З Беларусі ў Турцыю экстрадзіравалі мужчыну, якога шукалі за забойства

У Сербіі скасавалі пастанову аб экстрадыцыі ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта

Nashaniva.com