Украінскія беспілотнікі ўначы атакавалі тры расійскія спіртзаводы

Сёння ноччу беспілотнікі атакавалі горад Яфрэмаў Тульскай вобласці. Па словах мясцовых жыхароў, было як мінімум два выбухі. Першы яны пачулі ў 02:10, Другі — у 02:13.

22.10.2024 / 07:35

Спіртзавод у Расказаве Тамбоўскай вобласці

Мясцовыя жыхары пісалі пра атаку на ЦЭЦ і завод сінтэтычнага каўчуку. Аднак, па даных уладаў рэгіёну, у выніку атакі беспілотнікаў пацярпелі два спіртзавода — Яфрэмаўскі спіртзавод і спіртзавод у пасёлку Лужкоўскі Сувораўскага раёна.

Акрамя таго, паводле інфармацыі ўладаў ужо Тамбоўскай вобласці, а 5:20 раніцы пасля атакі беспілотніка выбух прагрымеў на Расказаўскім спіртзаводзе. На месцы здарэння пачаўся пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.

«У цяперашні час прадпрыемства вырабляе прадукцыю, якая мае стратэгічнае значэнне для дзяржавы, ажыццяўляе комплексную перапрацоўку сыравіны (меласа бураковая) у розныя віды спіртоў», — гаворыцца на сайце «Біяхім».

Nashaniva.com