«Дыяспару беларусаў свету» прызналі экстрэмісцкай

Суд Лунінецкага раёна прызнаў групу ў фэйсбуку «Дыяспара беларусаў свету» экстрэмісцкай, заўважыла «Медыязона».

22.10.2024 / 09:20

Група «Дыяспара беларусаў свету» аб’ядноўвае беларусаў, якія жывуць за межамі Беларусі. На старонку ў фэйсбуку падпісана больш за 5 тысяч чалавек.

Экстрэмісцкімі таксама прызнаны група ў фэйсбуку дыяспары беларусаў у Канадзе «Belarusian Canadian Alliance / Згуртаваньне Беларусаў Канады» і тэлеграм-канал беларускай дыяспары ў Францыі з назвай LES BELARUSSES EN FRANCE.

Таксама ў «экстрэмісцкія» матэрыялы ўнесеныя тэлеграм-канал «Последний русский / The Last Russian», старонка Андрэя Вярэніча ў «Аднакласніках» і старонка ў інстаграм «Рэальная Беларусь».

Nashaniva.com