Курсы Streamline падалі на ліквідацыю

Кампанія Навучальны цэнтр «Адукацыйныя тэхналогіі» (Streamline language school) падала на ліквідацыю, стала вядома Альянсу расследавальнікаў Беларусі. Па інфармацыі выдання, два тыдні таму ДФР Джяржкантролю ладзіў праверку ў навучальным цэнтры, які ў краіне вядомы пад брэндам Streamline. 

22.10.2024 / 11:46

Як пішуць расследавальнікі, у пачатку кастрычніка ў офіс STREAMLINE прыехаў ДФР з ператрусам, пасля чаго адключылі ўнутраныя серверы, платформу для кіравання бізнэсам з усімі інструментамі і рэсурсамі. Таксама былі заблакаваныя рахункі. Выкладчыкам не змаглі выплаціць заробак, а студэнты — аплаціць вучобу.

@nashaniva Курсы Streamline будуць ліквідаваныя #streamline #стримлайн #учеба #английский #языки #мова #образование #курсы #английскийязык #польский #немецкий #испанский #беларусь ♬ Shadows of Love That Never Came to Be - BLUM

Атрымаць каментар у кампаніі журналістам не ўдалося. 

Моўная школа Streamline займае лідзіруючае месца на рынку навучання мовам у Беларусі, больш за 15 гадоў працуючы ў гэтай сферы. Паводле сайта кампаніі, у ёй працуе больш за 300 выкладчыкаў.

Nashaniva.com