Віцэ-прэм'ер Снапкоў: розніца цэн у Беларусі і Расіі выклікае нервовасць
Намеснік кіраўніка ўрада расказаў пра праблемы на ўнутраным рынку праз тое, што тавары ў Беларусі таннейшыя, чым у Расіі.
22.10.2024 / 12:27
Першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў канстатаваў, што цэны ў Беларусі на многія тавары значна ніжэйшыя, чым у Расіі.
Паводле яго слоў, у 2024 годзе яблыкі ў сярэднім на 64% таннейшыя, чым у Расіі, агуркі — на 57%, малако — на 37%, свініна — на 12%.
Адначасова інфляцыя ў Беларусі ніжэйшая, чым у Расіі ці Казахстане. Усё гэта, на думку Снапкова, стварае нервовасць на беларускім рынку, піша Sputnik.
«Гэта лагічна з улікам таго, што сярэдняя заработная плата ў Беларусі ніжэйшая, чым у Расійскай Федэрацыі. Але трэба адзначыць, што гэта таксама і стварае нервовасць на ўнутраным рынку з пункту гледжання яго забеспячэння», — кажа Снапкоў.
У выніку вытворцы імкнуцца мінімізаваць пастаўкі на ўнутраны рынак і максімізаваць на больш выгадныя напрамкі — у іншыя краіны ЕАЭС. Гэта стварае дадатковы ціск, кажа Снапкоў.