Беларус сабраў мільён праглядаў у тыктоку, зрабіўшы з «мерседэса» бульбавоз

Поўны багажнік бульбы, прычым не ў мяхах, а россыпам, насыпаў карыстальнік тыктоку Alexandr_Mahonko_Stream, дадаў у салон моркву і гарбузы і атрымаў віруснае відэа. Прычым пад бульбу аўтар ахвяраваў не традыцыйны ў беларусаў пад такія мэты «пасат», а «мерсэдэс».

22.10.2024 / 13:34

@alexandr_mahonko_stream

♬ оригинальный звук - Old Mercedes Production ®

Такі спосаб перавозкі гародніны і абыходжанне з «немцам» шакаваў карыстальнікаў.

«Як бачыць мая мама маю машыну».

«Бачыў бы гэта Даймлер Бэнц, ён бы інсульт атрымаў».

«Калі б гэты «мерседэс» ведаў, што будзе рабіць праз 20 гадоў, то павесіўся б на рамяні грм».

«Эх, хлопец, не тую машыну ты купіў».

Але былі і тыя, хто падбадзёрыў аўтара.

«Што не зробіш дзеля бацькоў… Красава», — напісаў нехта.

Nashaniva.com