У Гродзенскім заапарку нарадзіўся кітайскі мунтжак

У пары Алежака і Волечкі гэта першы прыплод, піша заапарк. Каб сачыць за сям'ёй, у вальеры ўсталявалі фотапастку і цяпер дзеляцца відэа з яго.

22.10.2024 / 15:56

Скрыншот з відэа

Кітайскія мунтжакі — від невялікіх аленяў, вага якіх дасягае ўсяго 10-20 кілаграм, а рост — 50 см. У дзікай прыродзе мунтжакі сустракаюцца ва Усходняй і Паўднёвай Азіі.

Малое аленяня, якое нарадзілася 27 верасня, назвалі Эля. На двор яно пакуль не выходзіць.

«Халаднавата, ды і мама з татам не пускаюць», — пішуць спецыялісты.

У Мінскі заапарк пераехаў леапард, якога вывезлі з акупаванага расіянамі Сватава

У Польшчы нарадзіліся чатыры вельмі рэдкія суматранскія тыграняты ФОТАФАКТ

Гродзенскі заапарк паказаў, што вырасла з двух медзведзянятаў-падкідышаў

У Віцебску некалькі дзён лавілі ваўчыцу, якая ўцякла з заапарка

Nashaniva.com