У Асіповіцкім раёне кіроўца чакаў на аварыйцы ДАІ, а ў ягоны аўтамабіль урэзалася іншая машына

Аварыя адбылася сёння днём на 77-кіламетры аўтадарогі М-5 «Мінск-Гомель», паведамляе магілёўская ДАІ. Спачатку легкавік зачапіў агароджу, а пакуль кіроўца чакаў ДАІ, у пацярпелае аўто ўрэзаўся іншы аўтамабіль. У выніку загінуў чалавек.

22.10.2024 / 16:13

Скрыншот з відэа

63-гадовы кіроўца машыны Lada падчас абгону зачапіў тросавую агароджу, якая падзяляе транспартныя патокі. Пасля гэтага мужчына выставіў знак аварыйнага прыпынку, патэлефанаваў у міліцыю і стаў чакаць супрацоўнікаў ДАІ.

У гэты час 41-гадовы кіроўца машыны Peugeot пры манеўраванні ўрэзаўся ў аўтамабіль, які стаяў на праезнай частцы. Паміж гэтымі двума ДТЗ прайшло ўсяго некалькі хвілін.

У выніку 63-гадовая жонка кіроўцы Lada, якая знаходзілася на заднім сядзенні, загінула на месцы ДТЗ.

Цяпер заведзеная крымінальная справа за парушэнне ПДР, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Nashaniva.com