«Мы не зробім ні кроку назад». У Познані закрываюць генеральнае консульства Расіі

Пра закрыццё дыпламатычнага прадстаўніцтва і прызнанне ягонага персаналу непажаданым на тэрыторыі Польшчы заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

22.10.2024 / 17:47

Каля брамы расійскага консульства ў Познані. Фота: Wikimedia Commons

«Расія вядзе гібрыдную вайну. Яна дапускае спробы дыверсій на польскай тэрыторыі. Як міністр замежных спраў, я абавязаны рашуча адрэагаваць. Першым крокам стане закрыццё расійскага консульства ў Познані.

Мы не зробім ні кроку назад. Мы абараняем Польшчу, мы абараняем палякаў», — напісаў Сікорскі ў сацсетцы X.

Ці зможа ўтрымацца Літва? У ЗША спрагназавалі ход ваенных дзеянняў у першыя 10 дзён пасля ўварвання Расіі ў Еўропу

«Вы яшчэ не ведаеце, хто ён такі». Былы польскі пасол расказаў, як размаўляў з Лукашэнкам пра Пуціна ў 2002 годзе

Уязджаюць з 49 краін. Памежная служба Польшчы апісала нелегальную міграцыю на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com