Стваральнік «Флібусты», падобна, пайшоў з жыцця праз эўтаназію

Заснавальнік вядомага кніжнага сэрвісу «Флібуста» Stiver напісаў перадсмяротны пост, згодна з якім ён выказваў намер зрабіць эўтаназію ў Германіі.

22.10.2024 / 21:32

«Калі ўсё пойдзе па плане, то заўтра, у нядзелю 20.10, атрымаю смяротную дозу тыапенталу. Калі не адпішуся ў панядзелак, значыць спрацавала», — паведаміў Stiver.

У панядзелак ён не адпісаўся.

У канцы верасня Stiver паведаміў пра закрыццё сайта, паколькі ў яго знайшлі пухліну мозгу. Пазней ён, праўда, напісаў, што анлайн-бібліятэка працягне працу і пасля ягонай смерці.

Бібліятэка «Флібуста» працягне працу

«На жаль, Флібуста на гэтым, мабыць, скончылася». На сайце анлайн-бібліятэкі з’явілася аб’ява, што яе ўладальнік памірае

Хто вышуквае ў крамах і бібліятэках «экстрэмісцкую» літаратуру?

Nashaniva.com