У «ДНР» беларускага добраахвотніка завочна прысудзілі да 14 гадоў зняволення

Вярхоўны суд так званай «ДНР» вынес завочны прысуд беларускаму добраахвотніку Аляксандру Думбляўскасу. Яму прысудзілі 14 гадоў калоніі строгага рэжыму.

22.10.2024 / 23:03

Аляксандр Думбляўскас

21-гадовага Думбляўскаса абвінавачвалі па артыкуле «Удзел найміта ва ўзброеным канфлікце» (ч. 3 арт. 359 КК РФ).

«У судзе ўстаноўлена, што ў перыяд з лютага 2022 года па ліпень 2024 года Думбляўскас з пазыўным «Тунгус» у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага прымаў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны ў розных пунктах баявога судакранання ў якасці найміта. За названыя дзеянні ён атрымаў узнагароду ў памеры, эквівалентным больш за 2 млн рублёў. На тэрыторыі Украіны Думбляўскас прайшоў вайсковую падрыхтоўку, накіраваную на атрыманне навыкаў абыходжання з баявой зброяй, стратэгіі, тактыкі і спосабам дзеянняў, неабходным для ўдзелу ва ўзброеным канфлікце», — заяўляе Генпракуратура Расіі. 

Раней Аляксандра Думбляўскаса «абвясцілі ў міжнародны вышук» і завочна арыштавалі.

Аляксандр Думбляўскас — сірата. Ён быў сябрам 17-гадовага Дзмітрыя Стахоўскага — таксама сіраты, які ў траўні 2021 году загінуў, скінуўшыся з 16-га паверха мінскага інтэрната пасля ціску сілавікоў, піша «Радыё Свабода». Сам Думбляўскас таксама быў затрыманы і прасядзеў 11 месяцаў у беларускім СІЗА. Пасля выхаду на волю яго эвакуявалі з Беларусі.

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»

Суд у Маскве завочна арыштаваў беларускага добраахвотніка, узятага ў палон два гады таму

Сябар сіраты Дзмітрыя Стахоўскага, летась даведзенага карнымі органамі да самагубства, служыць у палку Каліноўскага 

Перад суіцыдам Дзмітрый Стахоўскі рассылаў сябрам фота з 16 паверха. Што ім трэба было рабіць? Адказвае псіхолаг

Пракуратура пра электронныя звароты з нагоды суіцыду Стахоўскага: Адказваць не будзем

Nashaniva.com