Колькі часу засталося ў кандыдатаў у прэзідэнты, каб вылучыцца на выбары

Сёння стала вядома, што наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць праз тры месяцы — 26 студзеня 2025 года.

23.10.2024 / 14:03

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Рэгістрацыя ініцыятыўнай групы ў ЦВК адбываецца не пазней чым за 85 дзён да выбараў.

То-бок у патэнцыйных кандыдатаў засталося 10 дзён для падачы дакументаў (апошняя дата — 1 лістапада).

Цэнтральная выбарчая камісія разглядае заяву ў пяцідзённы тэрмін з дня яе паступлення.

Збор подпісаў кандыдатаў у прэзідэнты пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў. Да 7 снежня кандыдаты мусяць сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў. Апошні дзень рэгістрацыі прыпадае на 1 студзеня 2025 года.

Зразумела, што апазіцыйных кандыдатаў на гэтых выбарах не будзе. У краіне працягваюцца масавыя рэпрэсіі супраць тых, хто выказаў пратэст Лукашэнку, а таксама адкрыта выступае супраць вайны. А самі выбарчыя кампаніі праводзяцца з парушэннямі і фальсіфікацыямі.

Нагадаем, што ў 2020-м дата выбараў была аб'яўлена 8 мая, а 15 мая быў апошнім днём, калі можна было падаць заяву ў ЦВК аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў.

Згодна з абноўленай у 2022 годзе Канстытуцыяй, прэзідэнтам можа быць абраны:

Выбары 2025 года стануць для Лукашэнкі сёмымі. 

{POLL#1250}

Nashaniva.com