AP$ENT заявіў, што больш не будзе выпускаць песні па-беларуску: «яны кепска форсяцца»

Музыка Арсень Кісляк, вядомы як AP$ENT, папярэдзіў слухачоў, што больш не будзе выпускаць песень на беларускай, бо «яны кепска форсяцца» і пад іх мала здымаюць ролікаў у тыктоку.

23.10.2024 / 11:54

@apsentsenya Replying to @ГУЛЕЦ ♬ original sound - AP$ENT

Аўтар вядомай песні «Можна я з табой» паведаміў, што больш не будзе выпускаць трэкі на беларускай мове «з верагоднасцю ў 99,9%».

Гэтымі днямі ён прадставіў невялікі ўрывак новай кампазіцыі на беларускай мове. Як расказаў музыка, ён за адзін вечар напісаў трэк, за іншы — цалкам аранжыроўку зрабіў, таму «трэк выйдзе ў любым выпадку, колькі б ні знялі на яго відэа».

Аднак ён дадаў, што гэта, хутчэй за ўсё, будзе ягоная апошняя песня на беларускай мове.

«Дрэнная навіна: я вельмі добра ўсведамляю, што мае беларускамоўныя трэкі вельмі дрэнна залятаюць, вельмі дрэнна форсяцца, вельмі мне цяжка дамагчыся, каб пад іх пачыналі здымаць відэа. Таму працэнтаў 99,9, што гэта будзе апошні беларускамоўны трэк, які я выпускаю», — сказаў AP$ENT.

{POLL#1250}

Спявак Ap$ent адмяніў канцэрты ў Літве і Латвіі. У чым прычына?

AP$ENT выдаў хіт «Можна я з табой» на ангельскай

У Казані прыбралі рэкламу з радком з песні «Стой, можна я з табой?» беларуса Ap$ent

«Песню вясёлага беларуса» спевака Ap$ent прызналі экстрэмісцкай

«Беларускамоўнага беларуса да 2020 года бачыў адзін раз». AP$ENT рэзка раскрытыкаваў «літаратурны гурток» у твітары 

Nashaniva.com