Карпенка патлумачыў, чым абгрунтавана дата прэзідэнцкіх выбараў

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка патлумачыў, чым абгрунтавана паспешнае правядзенне выбараў прэзідэнта Беларусі 26 студзеня.

23.10.2024 / 12:10

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка тлумачыць дату выбараў так: 

— У 2025 годзе заканчваецца рэалізацыя пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, у сувязі з чым неабходна прааналізаваць вынікі і вызначыць далейшы стратэгічны курс развіцця краіны, асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі. Кіраўнік дзяржавы выконвае ключавую ролю ў гэтым пытанні, паколькі ён фарміруе ўрад, забяспечвае эканамічную і палітычную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады, — гаворыць Карпенка.

Паводле яго думкі, «уступленне на пасаду зноў абранага (у Карпенкі менавіта так — «зноў абранага» — НН) прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у пачатку 2025 года дазволіць яму ажыццяўляць свае паўнамоцтвы на пачатковай стадыі стратэгічнага планавання». 

{POLL#1250}

Nashaniva.com