«Здавайцеся ў палон! Вас чакае трохразовае гарачае харчаванне». Украінцы апублікавалі зварот да салдат КНДР

Праект Мінабароны «Хачу жыць», які дапамагае расійскім вайскоўцам здацца ва ўкраінскі палон, звярнуўся да паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якіх Пхеньян адправіў на вайну.

23.10.2024 / 14:19

 Скрын відэа праекта «Хачу жыць»

«Звяртаемся да байцоў Карэйскай Народнай арміі, якіх адправілі дапамагаць пуцінскаму рэжыму. Вы не павінны бессэнсоўна паміраць на чужой зямлі. Не трэба паўтараць лёс сотняў тысяч расійскіх салдат, якія ўжо ніколі не вернуцца дадому!

Здавайцеся ў палон! Украіна прытуліць вас, накорміць і абагрэе! Тысячы расійскіх салдат зрабілі правільны выбар і цяпер чакаюць заканчэння вайны ў добрых умовах: камфортныя казармы, трохразовае гарачае харчаванне, медыцынскае абслугоўванне», — гаворыцца ў звароце, які апублікаваны на рускай і карэйскай мовах.

На мінулым тыдні паўднёвакарэйская разведка паведаміла пра адпраўку на вайну ва Украіну, чакаецца, што іх будзе 12 тысяч, у тым ліку лётчыкі.

{POLL#1250}

Паўднёвая Карэя паабяцала адказ на ўцягванне КНДР у вайну ва Украіне

Украіна апублікавала ВІДЭА з дзясяткамі салдат КНДР, якія атрымліваюць расійскую форму

ГУР Украіны: У лістападзе на вайне акажуцца 11 000 салдат з КНДР

Nashaniva.com