Супрацоўнік амбасады Турцыі ў Мінску быў затрыманы з 57 кг какаіну ў пасольскай машыне

Затрыманне адбылося на пачатку мінулага года, але стала вядома пра гэта толькі цяпер. 

23.10.2024 / 15:32

 

9 лютага 2023 года супрацоўнікі пасольства Турцыі ў Беларусі заехалі ў сваю краіну з Балгарыі на аўтамабілі Nissan Pathfinder з нумарам CD 3443-7, які лічыцца за прадстаўніцтвам Турцыі ў Беларусі, піша «МотолькоПомоги» са спасылкаю на турэцкі тэлеканал Halk. 

За рулём аўтамабіля знаходзіўся супрацоўнік турэцкага МЗС Біркан Дэмірджы, які працаваў у Мінску. Паведамляецца, што пры перасячэнні мяжы аўто не правяралі.

Па прыбыцці ў Стамбул аўтамабіль і траіх чалавек, уключаючы Дэмірчы, арыштавалі супрацоўнікі Стамбульскага ўпраўлення па барацьбе з нарказлачыннасцю, а ў машыне былі знойдзены дзве сумкі з какаінам вагой у 57 кг. 

Біркан Дэмірджы заявіў, што сумкі ў машыну яму паклалі пасля перасячэння мяжы, а ў Турцыю ён прыбыў для перасадкі валасоў і сустрэчы з дзецьмі. Па інфармацыі СМІ, Біркан Дэмірджы быў прысуджаны ў Турцыі да 17 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за захоўванне наркотыкаў з мэтай іх збыту. 

Рэдакцыя «МотолькоПомоги» ўстанавіла, што аўтамабіль Nissan Pathfinder (CD 3443-7) сапраўды лічыцца за пасольствам Турцыі ў Мінску.

Аўтамабіль Nissan Pathfinder (CD 3443-7) у Мінску

Таксама рэдакцыі ўдалося пацвердзіць, што сярод супрацоўнікаў пасольства ў Мінску лічыўся і мужчына па імі Біркан.

У яго сацсетках ёсць шэраг фота з будынка пасольства Турцыі ў Мінску, а таксама фатаграфіі, дзе ён гуляе ў футбол у складзе мінскай ФК «Дыпламат» (каманда супрацоўнікаў пасольстваў у РБ).

Nashaniva.com