Міністр абароны Расіі заявіў пра гатоўнасць ужыць ядзерную зброю ў выпадку пагрозы Беларусі
Міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў на пасяджэнні сумеснай калегіі двух ведамстваў заявіў, што адаптаваная да «новых рэалій» дзяржаўная палітыка Расіі дапускае ўжыванне ядзернай зброі ў адказ на нечую агрэсію супраць Беларусі.
23.10.2024 / 16:46
Андрэй Белавусаў і Віктар Хрэнін
У сваю чаргу, кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін адзначыў на сустрэчы, што ў наступным годзе «галоўнай падзеяй» стануць вучэнні «Захад-2025».
«Мерапрыемствы такога маштабу дазваляюць на практыцы праверыць узровень баявой гатоўнасці рэгіянальнай групоўкі і здольнасць войскаў сумесна выконваць пастаўленыя задачы», — цытуе яго прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Мінабароны анансавала сумесныя вучэнні «Захад-2025»
У Беларусь трэці раз за год прыляцеў міністр абароны РФ
Мінкультуры завярнула праект патрыятычнага лагера на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці