У Мінску па Свіслачы будзе хадзіць рачны трамвай

У Мінску на ваду спусцілі рачны трамвай, прызначаны для перавозкі пасажыраў. Пра гэта гаворыцца ў тэлеграм-канале прадпрыемства «Аква-Мінск». Пакуль гэты транспарт будзе функцыянаваць у тэставым рэжыме, піша «Смартпрэс»

23.10.2024 / 22:43

У тэлеграм-канале прадпрыемства «Аква-Мінск» паведамляецца, што рачны трамвай «прызначаны для транспартавання гасцей парка-гатэля «На тым беразе», а таксама для арганізацыі водных прагулак па акваторыі вадасховішча Дразды».

У кастрычніку-лістападзе 2024 года рачны трамвай будзе выкарыстоўвацца ў тэставым рэжыме, а паўнавартасна функцыянаваць ён пачне ў вяснова-летні перыяд 2025 года.

Рачны трамвай AquaCat-30 быў выпушчаны на расійскім заводзе пантонных канструкцый «Марынпласт».

Бабры грызуць дрэвы ў скверы ў цэнтры Мінска ФОТАФАКТ

Хлопец на заклад ганяе па Свіслачы на электрасёрфе ВІДЭА

Як трапіць з Мінска ў Варшаву па вадзе? Нялёгка, але тэарэтычна магчыма

Nashaniva.com