Грамадзянін Беларусі атрымаў рэальны тэрмін за спробу падпалу беларускай амбасады ў Вільні

Віленскі суд прыгаварыў грамадзяніна Беларусі да рэальнага турэмнага зняволення за спробу знішчэння маёмасці грамадска небяспечным спосабам і спробу ўцёкаў з-пад арышту, піша LRT. 

24.10.2024 / 08:22

Грамадзяніна Беларусі прыгаварылі да васьмі месяцаў і 15 дзён пазбаўлення волі.

Згодна з матэрыяламі справы, ноччу 20 красавіка 2023 года мужчына падышоў да амбасады Беларусі ў Вільні і кінуў на яго тэрыторыю самаробную свечку з гаручай вадкасцю. На тэрыторыі пасольства пачаўся пажар, які неўзабаве патух самастойна.

Грамадзяніна Беларусі М.Б., 1990 года нараджэння, затрымалі і змясцілі пад варту. Знаходзячыся пад арыштам, М.Б. спрабаваў уцячы, ужыўшы сілу супраць ахоўнікаў СІЗА, піша выданне. 

Разглядаючы справу ў апеляцыйным парадку, Віленскі акруговы суд часткова задаволіў скаргу пракурора і дадаткова прызнаў М.Б. вінаватым у спробе ўцёкаў.

Nashaniva.com