У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

Як піша канал «Витебск, я гуляю», у Браславе 23 кастрычніка за «экстрэмізм» судзілі чатырох мясцовых жыхароў. Гаворка ідзе пра Алега Даргеля, Алега Сяляха, Наталлю Баяр і Анжаліку Пілат.

24.10.2024 / 12:35

Алег Сялях

Алег Сялях — вядомы на Браслаўшчыне прыродазнавец, які ў свой час узначальваў аддзел аховы жывёльнага свету ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Цяпер ён — кіраўнік рэгіянальнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. З сям'ёй ён трымае аграсядзібу «Беражжа».

Анжаліка Пілат — выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры, якая працуе цяпер спецыялістам па сацрабоце ў ТЦСАН Браслаўскага раёна. 

Пра іншых асуджаных не паведамляецца. 

Nashaniva.com