Заўтра раніцай Зямлю накрые магнітная бура

Раніцай 25 кастрычніка чакаецца магнітная бура, якая пачнецца прыкладна ў 6:00. Прагназуецца, што ўзровень магнітнай актыўнасці будзе блізкі да класа G1. 

24.10.2024 / 15:47

Неўзабаве, аднак, сітуацыя пачне паляпшацца: да 12:00 узровень магнітнай буры знізіцца да трэцяй катэгорыі, а да 18:00 увогуле апусціцца да другой. На працягу рэшты дня ўзровень актыўнасці застанецца на гэтым жа зніжаным узроўні.

Такім чынам, хоць раніца пачнецца з нязначных геамагнітных узрушэнняў, далейшая дынаміка абяцае спакой і стабільнасць.

Нягледзячы на гэта, многія метэаадчувальныя людзі могуць адчуць сябе дрэнна напярэдадні, вечарам і ноччу 24 кастрычніка, а таксама зранку 25 кастрычніка.

Выклікала магнітную буру магутная ўспышка на Сонцы найбуйнейшага ўзроўню X, якая працягвалася 44 хвіліны. 

Якім будзе надвор'е на наступным тыдні

Зрывала дахі, тапіла машыны: беларуска — пра жыццё ў Фларыдзе пасля ўрагану

Што такое сезон «хоа-хоа-хоа»?

Nashaniva.com