Ад імя «Белай Русі» рассылаюцца лісты аб вылучэнні Качанавай у прэзідэнты

Праўладныя каналы сцвярджаюць, што рассылка масавая.

24.10.2024 / 15:58

У Беларусі рассылаюцца электронныя лісты, у якіх сказана, што партыя «Белая Русь» вырашыла вылучыць у прэзідэнты Наталлю Качанаву. 

У лісце, скрын якога апублікавала пралукашэнкаўская партыя, прапануецца на месцах правесці сходы працоўных калектываў для фарміравання ініцыятыўнай групы па вылучэнні Качанавай. Спісы просяць размясціць на афіцыйным сайце прадпрыемства.

У «Белай Русі» сцвярджаюць, што гэта фэйк.

Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 26 студзеня. Прэтэндэнты павінны зарэгістраваць ініцыятыўныя групы да 1 лістапада.

Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?

Чаму Лукашэнка так спяшаецца правесці выбары?

Апазіцыя прапануе галасаваць супраць усіх, але дапускае змену тактыкі бліжэй да выбараў

Гайдукевіч заявіў, што яго партыя будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

Ці быў у Канапацкай нямецкі ДНЖ, які перашкаджае ёй стаць кандыдаткай-спойлерам?

Nashaniva.com