Уладзімір Чудзянцоў выйшаў на свабоду і сустрэўся з Пратасевічам

Вядомы журналіст правёў за кратамі амаль пяць гадоў.

24.10.2024 / 17:29

Пра выхад з калоніі некалі ўплывовага журналіста з ягоным свежым фота ў якасці пацвярджэння паведаміў Раман Пратасевіч, які раней анансаваў, што Чудзянцоў неўзабаве выйдзе і дасць інтэрв'ю пра праект Nexta, ля вытокаў якога ён некалі нібыта стаяў.

У 1990-я Чудзянцоў (тады пад прозвішчам Зуеў) быў аўтарам прапагандысцкіх артыкулаў пра апазіцыянераў. Пасля Крыма-2014 рэзка змяніў пазіцыю, займеў антыпуцінскія і антылукашэнкаўскія погляды.

У лістападзе 2019 года Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы ў цягніку падчас паездкі ў Польшчу. У яго нібыта знайшлі наркотыкі, хоць некаторыя лічылі яго затрыманне палітычна матываваным. Канчатковае абвінавачанне было наступным:

 Чудзянцову далі 6,5 года калоніі (але год скінулі па амністыі). Адбываў пакаранне ён у магілёўскай калоніі № 15.

Чудзянцоў расказваў тым, хто яго атачаў у калоніі №15, што да яго за апошні час некалькі разоў прыязджалі з КДБ. Мэту прыезду ён не ўдакладняў.

У той жа час Чудзянцоў шмат гаварыў пра сваю працу на праекце Nexta. І на волі, кажуць былыя вязні, Чудзянцоў плануе «вырашаць пытанне з Nexta». Што пад гэтым маецца на ўвазе, невядома.

Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў 

«Чудзянцоў прагне вырашыць пытанне з Nexta»

Пратасевіч пагражае апублікаваць «кампрамат» — інтэрв'ю з Чудзянцовым, які днямі выходзіць на свабоду

Былы палітвязень пра Чудзянцова: Ведаю людзей, якія ад яго пацярпелі за кратамі

Вызвалены палітвязень распавёў пра змрочную ролю Чудзянцова ў калоніі

«Яўрэйскае лобі», 500 мільёнаў ад Сораса і Чудзянцоў. АНТ паказала фільм «Забіць прэзідэнта»

Nashaniva.com